Праект: «Дыялог: пра перажытае - з любоўю да роўнага»

Час правядзення: 2011 - 2013 гг.

Праект «Дыялог: пра перажытае - з любоўю да роўнага» падтрымліваў фонд «Памяць. Адказнасць. Будучыня» і міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне».

Мэты праекта: 

1) Псіхалагічная падтрымка пажылых людзей і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў падчас семінараў з трэнерам-псіхолагам;

2) Адпачынак і пражыванне ў Дзіцячым дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры "Карытас"(Мінск);

3) Арганізацыя сустрэч, экскурсій і святаў. 

Адным з мерапрыемстваў у рамках праекта стала сумеснае святкаванне дня Перамогі. Падчас свята госці шмат размаўлялі з валанцёрамі (маладыя людзі ўжо раней былі на мерапрыемствах у рамках сацыяльнага праекта «Дыялог»). Пажылыя людзі дзяліліся сваім жыццёвым вопытам, сваімі ўспамінамі, сваімі пачуццямі, абменьваліся сваім жыццёвым вопытам. 

Крыніцы фінансавання: МГА «Узаемаразуменне» ў рамках праграмы «Месца сустрэчы - дыялог».

Відэа: