Еўрапейская дабрачынная праграма «Крок наперад»

Ідэя праекта ўзнікла ў 2009 г., калі ў Беларусі пры сацыяльных цэнтрах толькі пачалі працаваць аддзяленні дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю. Спецыялістам аддзяленняў не хапала ведаў і вопыту практычнай работы. У той жа час калегі з Аўстрыі маглі падзяліцца сваім багатым вопытам у гэтай сферы.

На працягу некалькіх гадоў аўстрыйскія трэнеры дзяліліся сваімі ведамі і практычным вопытам са спецыялістамі аддзяленняў дзённага знаходжання ТЦСАН на семінарах. Праводзіліся сустрэчы з бацькамі ў рэгіёнах іх пражывання (Мінска і Мінскай вобласці, Гомеля і Гомельскай вобласці). Выдадзена кніга пра людзей з сіндромам аўтызму для бацькоў (і не толькі).

Семінары.

На семінарах супрацоўнікам сацыяльных цэнтраў былі прапанаваны тэмы, прысвечаныя працаўладкаванні і арганізацыйнай працы з людзьмі з інваліднасцю. Кожная тэма ўключала ў сябе шэраг падраздзелаў, дзякуючы якім замежныя спецыялісты мелі магчымасць шырока раскрыць тэарэтычны і практычны матэрыял. На семінарах панавала цёплая і сяброўская атмасфера. Кожны мог задаць пытанне і атрымаць патрэбны адказ. Многія пытанні абмяркоўваліся не толькі ў ходзе непасрэднай работы семінара, але і на кава-паўзах, дзе ўдзельнікі адчувалі сябе больш свабодна. У рамках праграмы «Крок наперад» быў арганізаваны круглы стол для спецыялістаў сацыяльных цэнтраў. Яго ўдзельнікі адзначылі, што пытанне працаўладкавання маладых людзей з інваліднасцю застаецца актуальным. Супрацоўнікі, якія прайшлі навучанне на семінарах, падрыхтавалі даклады для сваіх калег і пазнаёмілі іх з новымі метадычнымі матэрыяламі. Былі ўнесены змены ў арганізацыю працы з людзьмі з інваліднасцю і працу з бацькамі. Супрацоўнікі сацыяльных цэнтаў пачалі праводзіць больш выязных мерапрыемстваў з удзелам маладых людзей (канцэрты, акцыі, тэатралізаваныя паказы, конкурсы). Такая дзейнасць дапамагла пашырыць магчымасці людзей з інваліднасцю для інтэграцыі ў грамадства.

Бацькоўскія сустрэчы.

Такія сустрэчы, арганізаваныя ў сацыяльных цэнтрах са спецыялістамі з Аўстрыі, мелі вялікае значэнне для бацькоў дзяцей з інваліднасцю. У кожнага была магчымасць расказаць пра сваю сітуацыю і праблемах, з якімі даводзіцца сутыкацца ў рэальным жыцці. Ва ўсіх бацькоўскіх сустрэчах удзельнічаў доктар Іва Сельнер, падчас размовы з бацькамі і супрацоўнікамі ён падрыхтоўваў матэрыял з улікам іх інтарэсаў.

Такім чынам, у выніку дасягнута асноўная мэта праграмы - садзейнічанне павышэнню кваліфікацыі супрацоўнікаў дзяржаўных сацыяльных устаноў Беларусі, псіхалагічная і інфармацыйная падтрымка бацькоў маладых людзей з інваліднасцю. Дзякуючы праграме ўдалося прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем людзей з інваліднасцю і іх сем'яў, а таксама было аказана садзейнічанне ў арганізацыі працоўных месцаў для людзей з інваліднасцю ў Мінскай і Гомельскай абласцях. Усяго ў праграме прыняло ўдзел 36 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мінскага і Гомельскага рэгіёнаў.

Фінансаванне: Карытас дыяцэзіі Лінц.

step1

step1

step1

step1

Відэа: