Праект "Свет вакол нас"

Мэта праекта: прыстасаваць дзяцей да самастойнага жыцця без дарослых, калі яны пакінуць школу-інтэрнат, ў гульнявой форме навучыць дзяцей простым бытавым навыкам і ўменням.

Асноўныя этапы праекта:

1. Касметычны рамонт кабінета;
2. Уладкаванне кабінета;
3. Складанне праграмы заняткаў у кабінеце СБА.

Дабрачыннае таварыства «Карытас» (Мінск) сумесна з кампаніяй "Ф-АЎТА" у сакавіку 2017 года запусцілі праект па сацыяльна-бытавой адаптацыі дзяцей малодшага школьнага ўзросту ў Гарадзейскай дапаможнай школе-інтэрнаце. Гэта будзе кабінет, дзе дзеці будуць вучыцца рабіць звыклыя для нас рэчы: гладзіць, сціраць, прыбіраць, рыхтаваць ежу, аказваць дапамогу ў выпадку неабходнасці. Праект праводзіцца пры падтрымцы арганізацый "Карытас" дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя), "Карытас" (Мінск), кампаніяй "Ф-Аўта". Арыентыровачны канчатак рэалізацыі праекта - верасень 2017 года.


 

 

 

 

Відэа: