Праект "Мой свет у фарбах"

Праект існуе з 2011 года. Яго мэтай з'яўляецца візуальны дыялог маладых інвалідаў з грамадствам, атрыманне шырокага водгуку творчасці людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адлюстраванне людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі сваіх пачуццяў і эмоцый з дапамогай арт-тэрапіі, а таксама падтрыманне талентаў такіх людзей. Гаворка ідзе пра карціны, якія малююць маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця і абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Нясвіжскага і Крупскага раённых тэрытарыяльных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

На сённяшні дзень у рамках праекта былі праведзены наступныя мерапрыемствы:
- удзел у раённым конкурсе для дзяцей і моладзі з абмежаванымі магчымасцямі «Павер у сябе» (84 чал.);
- выстава карцін «Свет маімі вачыма» у РА "Рымска-Каталіцкі прыход Божага Цела ў Нясвіжы» (18 чал. + Наведвальнікі прыходу) (выстава працягваецца);
- выстава карцін «Свет маімі вачыма» у ДУК "Нясвіжскі гарадскі моладзевы цэнтр" (20 чал.).

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы мальтыйская службы дапамогі (Германія). Вясной 2018 года плануецца правядзенне выставы карцін на тэрыторыі Германіі.

Відэа: