Семінары на тэму аўтызму

З вясны 2015 года пры падтрымцы Мальтыйскай службы дапамогі (Германія) і нямецкіх спецыялістаў на тэрыторыі дзіцячага Цэнтра Карытас праводзяцца семінары для медыкаў, педагогаў, псіхолагаў з дзяржаўных устаноў, якія працуюць з дзецьмі з аўтызмам, а таксама бацькоў дзяцей з аўтызмам.  

Праблема аўтызму і яго ўспрымання ў грамадстве дастаткова новая для Беларусі — спецыялістаў у гэтай сферы не так і шмат. Тэма вельмі запатрабаваная ў Беларусі. Спецыялісты як з Германіі, так і з Беларусі прыязджаюць на навучанне з вялікім задавальненнем.

Відэа: