Праграма падтрымкі прыёмных сем'яў «Лінія жыцця»

Праграма рэалізоўвалася ў перыяд з 2011 года па 2013 год РМ «БКА Карытас» пры фінансавай падтрымцы Мальтыйскай службы дапамогі. 

Праграма падтрымкі прыёмных сем'яў Любанскага раёна Мінскай вобласці (2011 - 2013 г.г.):

У сям'і Ротнавых была зроблена прыбудова для павелічэння дома, цалкам ва ўсім доме абноўлен дах, у прыбудове былі цалкам абсталяваны туалет, ванны пакой, кухня, пастаўленыя вокны, набыта усё неабходнае абсталяванне і мэбля. У астатнім доме былі пастаўленыя дзверы, зробленыя шафы, набытыя ложкі для дзяцей. Акрамя гэтага набыты кухонныя ручнікі, лазневыя ручнікі, розны посуд, пакрывалы, садовы інвентар і г.д.
У сям'і Арсеньневых былі ўсталяваныя амаль ва ўсіх пакоях новыя вокны, набыты дзецям новыя ложкі, а таксама кухонныя ручнікі, лазневыя ручнікі, посуд, пакрывалы, садовы інвентар і г.д. Ўсталяваная цяпліца.
У сем'ях Шагун, Гальчэня, Абчынец і Мядзведак былі цалкам пераабсталяваны кухні: пад заказ індывідуальна выраблена новая мэбля, набыта кухоннае абсталяванне, посуд, таксама пастаўлены новыя дзіцячыя ложкі, набыты пральныя машыны, пыласосы (усе індывідуальна ў залежнасці ад патрэбаў). Акрамя гэтага набыты кухонныя ручнікі, лазневыя ручнікі, посуд, покрывы і г.д.

Праграма падтрымкі прыёмных сем'яў Чавускага раёна Магілёўскай вобласці (2013 г.):

Сума фінансавання была размеркавана на 4 прыёмныя сем'і, у якіх выхоўваецца ад 6 да 10 прыёмных дзяцей. 

Сям'я Новікавых - ўстаноўлена 7 вокнаў, зроблены рамонт у ванным пакоі і рамонт даху, набыты садовы інвентар. Сям'я Кузняцовых - аказана дапамога ў рамонце дома, даху. Устаноўлена 3 вокны, набыты садовы інвентар. Сям'я Грипасовых - ўстаноўлена 5 вокнаў, набыты шпалеры, мэбля і садовы інвентар. Сям'я Куліковых - ўсталявана 15 вокнаў, набыты садовы інвентар.

 

 

 

 

Відэа: