Праект "Дарым прафесію"

"Карытас (Мінск)" сумесна з Кампаніяй "Ф-Аўта" і KFC (Беларусь) запускае праект па прафарыентацыі дзяцей у Гарадзейскай дапаможнай школе-інтэрнаце.

Выхаванцы Гарадзеі - гэта асаблівыя дзеці, якія не могуць быць прафпрыдатны па ўсіх спецыяльнасцях. У школе абсталявана два спецыялізаваных класы, дзе дзяцей навучаюць будучым прафесіям - швачка і сталяр. Аднак да гэтых спецыяльнасцяў з-за асаблівасцяў развіцця гатовыя не ўсе навучэнцы інтэрната. Наша мэта - даць гэтым дзецям рэальную магчымасць працаўладкавацца ў будучыні. Праект будзе накіраваны на поўны цыкл падрыхтоўкі вучняў да прафесіі, якую яны з лёгкасцю змогуць асвоіць, - «садоўнік / гароднінавод / работнік зелянбуда».
На дадзены момант гэтых дзяцей падрыхтоўваюць як могуць - без спецыяльна абсталяванага класа, без патрабаваных прыладаў, без спецыяльнага інвентара. Казаць аб якой-небудзь прафарыентацыі вучняў тут асабліва не прыходзіцца.
Разумеючы важнасць і актуальнасць праблемы, мы сумесна з педагогамі інтэрната падрыхтавалі праект «Дорым прафесію». Мы прапісалі мэты і задачы праекта, прадумалі асноўныя яго этапы, пралічылі неабходныя сумы укладанняў. Сказаць, што гэта будзе лёгка? Не. Аднак ужо цяпер, рэальна ацэньваючы значнасць і перспектывы яго развіцця, - намі было прынята рашэнне абавязкова ўвасобіць яго ў жыццё.

Назва праекта: «Дарым прафесію».

Партнёры праекта: Кампанія "Ф-Аўта", "Карытас (Мінск)", KFC (Беларусь)
Мэта праекта: стварыць умовы і арганізаваць працэс навучання дзяцей з псіхафізічнай недастатковасцю прафесіі «садоўнік / гароднінавод / работнік зелянбуда» на базе Гарадзейскай дапаможнай школы інтэрната.

Этапы рэалізацыі праекта:

- касметычны рамонт памяшкання для навучання, захоўвання інвентара і спецадзення;

- поўнае абсталяванне кабінета ўсім неабходным + закупка прафесійнага абсталявання для працы;

- перакрыцце цяпліцы для круглагоднай працы;

- арганізацыя серыі майстар-класаў для дзяцей па будучай прафесіі.

Рэалізацыя праекта: 01. 04. 2018 – 31. 12. 2018

Відэа: