Праект "Табіта"

Часта да нас у "Карытас" звяртаюцца людзі, якім патрэбна дапамога ў сувязі з хваробай, інваліднасцю і іх агульнай сацыяльнай сітуацыяй. Ім патрэбна дапамога за рамкамі той дапамогі, якую звычайна прапаноўваюць і могуць забяспечыць дзяржаўныя паслугі. Тэлефануюць людзі у розных нечаканых сітуацыях, калі неабходна дапамагчы вырашыць іх праблемы (фізічныя, сацыяльныя, псіхалагічныя і духоўныя).Мы хацелі б стварыць сацыяльную службу, якая злучыць высокапрафесійны сэрвіс з дапамогай валанцёраў. Службу, якая будзе хутка рэагаваць на патрэбы хворых і іх сем'яў.

У сувязі з гэтым у нас з'явіўся новы праект па аказанню дапамогі інвалідам і цяжкахворым людзям у доме.
У праект уключаны два накірункі:
1) Кансультацыйна-інфармацыйныя паслугі;
2) "Сацыяльная перадышка".

Мэта праекта:

• Прадастаўленне магчымасці інвалідам і цяжкахворым людзям знаходзіцца ў звыклым для іх асяроддзі, у доме;
• Павышэнне якасці жыцця хворых людзей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі;
• Падтрымка людзей, якія даглядаюць сваіх блізкіх – асабліва людзей, якія пачынаюць даглядаць – навучыць, як забяспечыць гігіену ляжачых хворых, якія дапаможныя сродкі па дагляду магчыма выкарыстоўваць, як арганізаваць апеку;
• Падтрымка людзей, якія напрацягу доўгага часу даглядаюць сваіх блізкіх і маюць патрэбу ў адпачынку ("сацыяльная перадышка");
• Прадастаўленне сацыяльнага кантакту і сацыяльных паслуг адзінокім людзям. Абслугоўванне кліентаў можа быць прадастаўлена ад 2 да 40 гадзін у месяц, у залежнасці ад іх патрэбаў і ў рамках магчымасцяў супрацоўнікаў;
• Кансультаванне па догляду ляжачых хворых на даму.

Чым мы можам забяспечыць кліента дома?

1) Фізічная дапамога: аказанне дапамогі ў перамяшчэнні па доме і на вуліцы, замене сподняй бялізны, апрананні, зняцці адзення, перапрананні, змене (перасціланні) пасцельнай бялізны, прыёме ежы (кармленні).
2) Выкананне санітарна-гігіенічных працэдур: мыццё, чыстка зубоў, прычосванне, замена падгузнікаў (сацыяльны работнік выконвае поўны аб’ём працы, валанцёры – частковы).
3) Прадастаўленне ў бязвыплатнае карыстанне (сацыяльную арэнду) дапаможных сродкаў.
4) Сацыяльная і псіхалагічная дапамога: размовы з кліентамі, актыўнае слуханне, суправаджэнне асобаў, якія паміраюць, магчымасць матэрыяльнай дапамогі (ежа, адзенне).
5) Духоўная дапамога: супольная малітва з жадаючымі і запрашэнне духоўнай асобы (розных канфесій).

Афіцыйным партнёрам праекта з'яўляецца «Бальніца паліятыўнага догляду Хоспіс».
Праект забяспечваецца інструктарам (сацыяльным работнікам) і групай валанцёраў.

Назва праекта: "Табіта"

Чаму мы абралі такую назву праекта?

Табіта - добрая жанчына, якая была паслядоўніцай Хрыста. Яна дапамагала людзям і здзейсніла шмат добрых учынкаў. Пасля таго, як Табіта захварэла і памерла, апостал Петр уваскрасіў яе сілай малітвы. Многія людзі, даведаўшыся пра вяртанне Табіты да жыцця, паверылі ў дзейснасць міласэрнай любові. Таму гэта гісторыя актуальна і цяпер - як для нашых кліентаў, так і для нашых супрацоўнікаў.

Што мы не зможам рабіць (праз недастатковасць нашых магчымасцяў):
• Даглядаць штодня;
• Аказваць дапамогу ноччу;
• Аказваць дапамогу некалькі дзён запар.

Звяртайцеся да нас, калі вы маеце патрэбу:

Патэлефануйце (напішыце на пошту), і мы дамовімся аб сустрэчы з супрацоўнікам "Карытас" (магчыма таксама дамовіцца аб адным або двух кансультатыўных візітах).

Тэлефон: + 375(017)265 18 78
+375 44 708 28 40 (панядзелак – чацвер з 9.00 да 17.00)
Эл. пошта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для Людмілы Платавай).

Калі вы хочаце стаць валанцёрам праекта:

Тэлефон: + 375(017)265 18 78
+375 44 708 28 40 (панядзелак – чацвер з 9.00 да 17.00)
Эл. пошта: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. (для Людмілы Платавай).

Чакаем Вас!

Відэа: