Семінары "Мабільныя службы дапамогі"

Міжнародныя навучальныя семінары для валанцёраў «Мабільныя службы дапамогі» праходзяць на базе РМ БКА "Карытас" ММА з 2014 года пры падтрымцы Мальтыйскай службы дапамогі (Германія). Ідэя праводзіць заняткі з'явілася з мэтай актывізацыі і падтрымкі валанцёрскага руху ў Беларусі.


Асноўнымі тэмамі семінараў для валанцёраў з'яўляюцца наступныя:
• Сыход за ляжачымі хворымі з дапамогай сваякоў і суседзяў, наведванне і суправаджэнне;
• Аказанне першай дапамогі ў надзвычайных сітуацыях;
• Прыцягненне валанцёраў і іх супрацоўніцтва са штатнымі супрацоўнікамі;
• Стварэнне сацыяльнай службы хуткага рэагавання;
• Праца з дзецьмі і моладдзю, асаблівасці працы з дзецьмі-інвалідамі.


У якасці трэнераў выступаюць беларускія спецыялісты і пастаянныя госці з Германіі - работнікі і валанцёры Мальтыйскай службы дапамогі.
На семінарах можна атрымаць як практычныя, так і тэарэтычныя веды.
Паслухаць цікавую і карысную інфармацыю, набрацца вопыту прыязджаюць валанцёры розных арганізацый, прадстаўнікі розных сацыяльных і медыцынскіх устаноў, дамоў-інтэрнатаў і школ-інтэрнатаў. Хтосьці на занятках пашырае свае веды і ўменні, а некаторыя паўтараюць тое, што вывучалі ва універсітэце або на курсах.

 

Відэа: