Інтэграцыйныя пакоі для дзяцей ў Мінску і Магілёве

Мэта праекта: сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя дзяцей і падлеткаў з сацыяльна небяспечных сем'яў, прафілактыка сацыяльнага сіроцтва і правапарушэнняў, падлеткавай злачыннасці і аднаўленне сямейных адносін.

Інтэграцыйныя пакоі былі адкрыты у 2018 годзе на базе Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра ў г. Мінску (вул. Серафімовіча, 19) і парафіі Св. Антонія (г. Магілёў).

У "Святліцы" бясплатна аказваюць падтрымку шматдзетным сем'ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, тым, хто знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Напрыклад, бацькі могуць пакінуць дзіця на час, каб заняцца ўласнымі справамі.

Таксама дзецям дапамагаюць рабіць урокі, праводзяць развіваючыя трэнінгі і гульні. Спецыялісты, якія працуюць у пакоі, прайшлі адмысловыя навучальныя курсы па працы з дзецьмі.

Праект фінансаваны ў рамках праграмы польскага супрацоўніцтва дзеля развіцця Міністэрства замежных спраў РП.

Відэа: