Карытас
лац. Caritas - міласэрнасць, ахвярная любоў
Мэты дзейнасці Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
1) Дапамога дзецям з анкалагічнымі захворваннямі;
2) Дапамога дзецям і моладзі з асаблівасцямі развіцця;
3) Дапамога дзецям-сіротам;
4) Дапамога малазабяспечаным асобам;
5) Дапамога людзям сталага ўзросту;
6) Дапамога шматдзетным і няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай ці расавай прыналежнасці.
Напрамкі дзейнасці Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі:
- Падтрымка дзецям з анкалагічнымі захворваннямі. Пры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі існуе Дзіцячы дабрачынны сацыяльна-рэабілітацыйны цэнтр св. Лукі ў в. Ляскоўка (Мінскі р-н), дзе разам з апекунамі на дабрачыннай аснове размяшцаюцца дзеці, якія праходзяць абследаванне, лячэнне ці рэабілітацыю ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры дзіцячай анкалогіі.
- Сацыяльная рэабілітацыя. На базе Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі праводзіцца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця. Таксама супрацоўнікамі Caritas разам з валанцёрамі арганізуюцца культурна-забаўляльныя і развіваючыя мерапрыемствы, майстар-класы у дзіцячых дамах, школах- інтэрнатах, сацыяльных прытулках, дамах састарэлых і інвалідаў.
- Гуманітарная дапамога. Мы збіраем і размяркоўваем гуманітарную дапамогу ў выглядзе адзення, абутку, мэблі, прадметаў першай неабходнасці, сродкаў рэабілітацыі, прадуктаў харчавання для розных катэгорый патрабуючых.
- Арганізацыя навучальных семінараў. Пры Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ладзіцца навучанне валанцёраў асновам першай дапамогі, догляду за ляжачымі хворымі, працы з дзецьмі. Таксама праводзяцца адукацыйныя мерапрыемствы па іншых напрамках сацыяльнай дзейнасці, напрыклад, па аказанню першай дапамогі, праблематыцы аўтызму і інш
Як можна дапамагчы "Карытас"?
- стаць валанцёрам і браць удзел у адным ці некалькіх напрамках дзейнасці Caritas;
- зрабіць ахвяраванне на патрэбы Caritas;
- распаўсюджваць інфармацыю аб дабрачыннай дзейнасці Caritas.
Нашы кантакты і рэквізіты для ахвяраванняў.
Для чаго "Карытас" патрэбны сродкі?
- для ўтрымання і развіцця Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна - рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі;
- для арганізацыі службы псіхалагічнай дапамогі для падапечных Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі;
- для арганізацыі сацыяльнай рэабілітацыі дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця, інвалідаў, людзей сталага ўзросту і інш.;
- для набыцця прадуктаў харчавання і іншай дапамогі найбольш патрабуючым.
Мэты дзейнасці Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі: