У Дзіцячым Цэнтры св. Лукі прайшоў чарговы Дзень прыгажосці

"Кожны дзень я імкнуся знаходзіць рэсурс, каб дарыць шчасце свайму дзіцяці, але гады барацьбы з ракам бяруць сваё…І з кожным новым днём знаходзіць сілы ўсё цяжэй" - дзеліцца мама нашай маленькай падапечнай.

Дзякуючы цудоўным beauty кансультантам Аксане Качура, Святлане Шэўчык у нашым Дзіцячым сацыяльна-рэабілітацыйным Цэнтры св. Лукі прайшоў чарговы Дзень прыгажосці.

Адбыўся майстар-клас па догляду за скурай твару і падбору касметычных сродкаў- сапраўднае свята для мам, якія разам са сваімі дзецьмі змагаюцца з анкалогіяй.

Атрымалася дапамагчы мамам вырвацца з шэрых будняў,
адчуць сябе прыгожымі жанчынамі і напоўніцца рэсурсам для барацьбы з цяжкай хваробай.

Такія мерапрыествы прыносяць радасць нашым мамам, а з імі радуемся і мы.
Дапамагчы