11 лютага - Сусветны дзень хворага
Здароўе - гэта дар Божы. І толькі трапляючы ў стан хворага, пачынаеш усведамляць важнасць не толькі лячэння, але і якаснага догляду і добрага стаўлення да сябе.
11 лютага, у Сусветны дзень хворага, мы дзякуем камандзе сацыяльнай службы «Табіта».
"Табіта" - гэта не толькі пра абавязкі па догляду, гігіенічным маніпуляцыям, апрацоўку пролежняў, харчаванне і забеспячэнне годнага суправаджэння да канца жыццёвага шляху.
Мы перакананыя, што недастаткова проста зрабіць неабходную працэдуру. Вельмі важна правесці час побач з чалавекам, уважліва выслухаць яго, пачуць тое, што ўтоена за словамі, падтрымаць добрай гутаркай і ўвагай. Бо часам просты чалавечы клопат значыць куды больш, чым прафесійныя навыкі.
Сёння служба "Табіта" падтрымлівае 36 чалавек на рэгулярнай аснове. І кожны з іх атрымлівае не толькі фізічную дапамогу, але і духоўную падтрымку, разуменне і павагу. Верым, што менавіта такія маленькія праявы чалавечнасці здольныя падарыць супакой і святло нават у самыя няпростыя дні. Няма страхоўкі ад цярпенняў, але ёсць міласэрнасць і любоў!
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
















.jpg)