У Ляскоўцы прайшоў трэнінг па методыцы MOVE для спецыялістаў дзяржаўных карэкцыйных цэнтраў

15-16 верасня на тэрыторыі Дзіцячага цэнтра Св. Лукі сабраліся спецыялісты дзяржаўных карэкцыйных цэнтраў, якія працуюць з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Некаторыя ўдзельнікі падключаліся анлайн. Усяго — каля 30 чалавек.
Назва трэнінгу раскрывае яго сутнасць — «Анлайн-навучанне, каб стаць практыкам MOVE. Міждысцыплінарная рухальная трэніроўка для людзей з абмежаванымі магчымасцямі».

503_JpS01eg.jpg

Філасофія навучання MOVE (Mobility Opportunities Via Education) заключаецца ў тым, што людзі з інваліднасцю амаль заўсёды маюць патэнцыял для дасягнення большай незалежнасці ад сваіх абмежаванняў.
Праграма была распрацавана ў 1970-х гадах Ліндай Бідабе, фізіятэрапеўтам, і з тых часоў была ўдасканалена і пашырана. Сёння гэта адна з самых папулярных канцэпцый, якая прымяняецца ў Еўропе.
Навучанне для нашых спецыялістаў правялі правераныя майстры: MOVE-трэнер, псіхатэрапеўт Элізабэт Рынгер-Нойман і MOVE-кансультант, мотапедагог Клаўдзія Пэн.

ushKc8ViiSc.jpg
wC1FoZUO1ys.jpg
56x1lfAlypM.jpg

Заняткі прайшлі ў інтэнсіўным тэмпе — кожны дзень па 8 гадзін. За гэты час удзельнікі вучыліся прыёмам з нейраразвіваючай тэрапіі. Метады накіраваны на развіццё функцыянальных магчымасцяў, каб дапамагчы дзецям з асаблівасцямі вырашаць звычайныя задачы для паўсядзённага жыцця.

WX9IspVuXpA.jpg

Дзякуем усім удзельнікам за вашу зацікаўленасць у павышэнні кваліфікацыі. Няхай ваша праца разбурыць як мага больш абмежаванняў, якія ёсць у жыцці людзей з інваліднасцю.

jU4zyCfQa0M.jpg
Дапамагчы