2100 саджанцаў ягадных культур адправіліся да новых гаспадароў
Завяршыўся чарговы этап сацыяльнага праекта «HOPE» - 2100 саджанцаў ягадных культур адправіліся да новых гаспадароў.
Каму дапамагаем?
- шматдзетным, няпоўным, апякунскім і прыёмным сем’ям
- людзям з інваліднасцю
- пенсіянерам
Усяго 300 чалавек з Магілёва, Маладзечна, Лебедзева, Слуцка, Стоўбцаў, Нясвіжа, Круглага, Любані, Крупак, Лескаўкі і Капыля.
Сёлета кожная сям’я атрымала цэлы маленькі сад:
- 2 кусты жымаласці
- 2 кусты галубікі
- 2 кусты маліны
- 1 куст агрэсту
Свежая ягада павінна быць на стале ў кожнага, незалежна ад жыццёвых абставін.
Верым, што ўсе перададзеныя расліны адкажуць гаспадарам бадзёрым ростам, добрым развіццём і багатым ураджаем.

















.jpg)