28 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле па ўсім свеце адзначаўся IV Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей

Што можна зрабіць у гэты дзень? Напрыклад, удзяліць увагу сваім пажылым сваякам. Наведаць іх ці запрасіць у госці, падарыць кветкі, спячы пірог, разам адправіцца на шпацыр, не забыўшыся прыхапіць унукаў - бо галоўная ідэя свята складаецца як раз ва ўмацаванні сувязі паміж маладымі і пажылымі людзьмі.

DSC07542.jpg
ymY9KfKqpVs.jpg

Валанцёры парафіяльных Карытас арганізавалі святочные мерапрыемствы ў парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, касцёле св. Казіміра ў Стоўбцах і парафіі св. Францішка ў Мінску.

Насычаная праграма чакала бабуль і дзядуль і ў парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску, дзе нам пашчасціла пабываць у кампаніі валанцёраў Сaritas і атрымаць задавальненне ад іх працы і мерапрыемства.

9iAHDkRmolk.jpg
52BSnVm0krY.jpg
rBSHwMpI3bQ.jpg
sHxBWU9eipY.jpg
YDHdVBuZ_50.jpg
5lKzXS6kQXE.jpg

Дапамагчы