7 снежня валанцёры Caritas наведалі Бялыніцкую школу-інтэрнат

Мэта ў нашых сустрэчах з дзецьмі ў школах-інтэрнатах - пашырыць кругагляд, даць новы вопыт і паказаць ім новыя магчымасці самарэалізацыі. Мы стараемся дапамагчы развіваць навыкі, якія неабходныя для паспяховай сацыялізацыі ў грамадстве.

Экскурсіі, інтэрактыўныя заняткі, навучальныя майстар-класы, зносіны з камандай валанцёраў у нефармальнай абстаноўцы - усё гэта таксама спрыяе развіццю камунікатыўных навыкаў і ўпэўненасці ў сабе. А галоўнае, мы дорым дзецям самае каштоўнае - свой час, увагу і падтрымку, дапамагаючы ім адчуць сябе патрэбнымі і любімымі. Гэта не проста падарункі і цацкі, а ўклад у паспяховую будучыню кожнага дзіцяці.

Дзякуй нашым валанцёрам за сардэчнасць і радасць гэтых сустрэч!

cFHJOpR_5fQ.jpg
dQJvaDVAG3A.jpg
7PJDiIGUj8Q.jpg
7P52Hd1WuXg.jpgIMG_1018.jpg






Дапамагчы