Адбылася традыцыйная калядная сустрэча супрацоўнікаў Caritas Беларусі, у якой узялі ўдзел іерархі
12 снежня ў Дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры святога Лукі адбылася традыцыйная калядная сустрэча супрацоўнікаў Дабрачынннага каталіцкага таварыства Caritas Беларусь, у якой узялі ўдзел іерархі.
Як заўсёды, сустрэча распачалася супольнай святой Імшой за ўсіх супрацоўнікаў, валанцёраў, ахвярадаўцаў і партнёраў Caritas. Узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Разам з ім Імшу цэлебравалі Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Алег Буткевіч, Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, а таксама прысутныя святары.
Калядная сустрэча ўжо стала добрай традыцыяй у нашым жыцці: яна дае магчымасць сабрацца разам, успомніць добрыя сумесныя моманты за мінулы год, падзяліцца сваімі дасягненнямі і, дзелячыся аплаткай, павіншаваць адзін аднаго з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года.