Адбыліся майскія вакацыі для людзей з інваліднасцю ў цэнтры св. Лукі

Адбыліся майскія вакацыі для нашых сяброў на вазках ў рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі. За апошнія два тыдні адпачынак быў арганізаваны для дзвух групп агульнай колькасцю для 23 падапечных.
Для чалавека, які не можа хадзіць, час на свежым паветры ў кампаніі сяброў і валанцёраў – гэта асаблівая радасць. Нашы госці маюць магчымасць падтрымаць адзін аднаго, падзяліцца парадай і адчуць сябе не самотным у сваіх праблемах. Мы разумеем гэта, таму для нас важна ствараць такія сустрэчы.
Разам мы гулялі на свежым паветры, ладзілі міні-пікнікі ды проста былі разам. А яшчэ сустракалі нашых любімых гасцей, якія кожны раз рыхтуюць для нашых падапечных шмат розных майстар-класаў, актыўнасцей і выступленняў.
Зразумела, праца фізічна няпростая. Таму дзякуем валанцёрам, якія знайшлі час, каб прыехаць да нас у Ляскоўку падтрымаць нас. Абдымаем вас!
Да новых сустрэч у чэрвені!




