Адпачынак для людзей з інваліднасцю на вазках прайшоў у рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі

Калі лета гэта маленькае жыццё, то час адпачынку ў «Карытас» - яго кульмінацыя.

Яшчэ адзін адпачынак для людзей з інваліднасцю на вазках для дзвюх груп прайшоў у нашым рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі.

Як жа мы любім гэтую выдатную, цёплую сяброўскую атмасферу і людзей, якіх смела можам назваць другой сям’ёй. Не важна, ці свеціць сонца, ці ідзе дождж - нам добра і радасна сустрэцца з нашымі сябрамі. За тыдзень адпачынку адбылося столькі падзей - розных і запамінальных. Адзін з любімых фарматаў нашых падапечных - выезд у горад на аўтобусе. Мы самі вызначалі маршрут і планавалі прыпынкі, хадзілі па крамах, елі марожанае і шмат фатаграфаваліся.

DSC09499.jpg
DSC09492.jpg
IMG_0796.jpg

Удалося пакатацца на цеплаходзе па Камсамольскім возеры ў Мінску. Можна плыць вось так цэлы дзень і не заўважыць гэтага - настолькі было займальна і цікава. Не забыліся, вядома, і пра шашлыкі і душэўныя размовы каля вогнішча да позняга вечара. А яшчэ ў нас у Ляскоўцы неверагоднае зорнае неба. Але гэта словамі не перадаць.

Дзякуй кожнаму, хто быў з намі ў апошнія дні лета, валанцёрам за дапамогу, актыўнасць і пазітыў. Убачымся ў снежні!

DSC09541.jpg
DSC09560.jpg
изображение_viber_2024-08-31_20-51-16-004.jpg
Дапамагчы