Адпачынак для людзей з інваліднасцю на вазках прайшоў у цэнтры св. Лукі

Надвор’е дазволіла нам гуляць на вуліцы, атрымліваючы асалоду ад прыемных момантаў сумеснага баўлення часу. Мы рыхтавалі святочны выступ, рабілі навагоднія паштоўкі і пісалі адзін аднаму пажаданні. Пад гукі мелодый флейты і гітары мы спявалі калядкі, запаўняючы наш цэнтр радасцю і чаканнем цуду.

Не абышлося і без гасцей дабрачынцаў, якія падрыхтавалі для нашых сяброў святочную праграму і пачаставалі смачнымі эклерамі! А яшчэ навучылі нас рабіць свечкі, якія стануць сімвалам цяпла ў кожным доме.

Утульныя вечары мы праводзілі за кубкам гарбаты і кавы і дзяліліся сваімі гісторыямі за душэўнымі размовамі. Такія моманты збліжаюць і саграваюць нас яшчэ больш.

Наш адпачынак - выдатны прыклад таго, як важна ствараць даступныя ўмовы для ЎСІХ людзей незалежна ад іх магчымасцяў. Бо кожны заслугоўвае быць часткай свята!

DSC06355.jpg
4.jpg
3.jpg
1NWqFcJEDwFTQM3o4L0hvNRz-6c571j6FiWStzZ1rnp8WbQUD7PKLkMb7tMEb-4XxZxJ_3HjwsyKQq5-KwRpwajw.jpg



Дапамагчы