Caritas ў Будславе
Цэлы год маленькі аграгарадок Будслаў рыхтаваўся да святкавання 25-годдзя з дня каранацыі марыйнага абраза.
Змяняюцца часы, змяняюцца абставіны, але традыцыйная сустрэча перед цудадзейнай выявай Маці Божай Будслаўскай застаецца шматлюднай. Мір, узаемаразуменне, любоў і падтрымка – плады панавання Насвяцейшай Панны на гэтай зямлі.
Што для нас змянілася у гэтым годзе? Мы сталі лепш.
1) Намёт стаў прыгажэйшым, а тавары больш якаснымі
Дзякуй кожнаму, хто набыў у нас ружанцы, бранзалеты, майкі, магніты, календары, бутэлькі для вады ды іншую прадукцыю. Усе атрыманыя сродкі пайшлі на падтрымку дзяцей, якія змагаюцца з анкалогіяй у нашым сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Св. Лукі.
2) Дзіцячая пляцоўка дапоўнілася новымі гульнямі
Зусім новы, але ўжо такі запатрабаваны праект «Рух у радасць» перамяніў нашу дзіцячую зону. У гэты раз было больш гульняў для дзяцей ўсіх узростаў і розных фізічных магчымасцяў. Зацікавіліся нават бацькі. А удалы навес над пляцоўкай аберагаў гуляючых ад сонца і хаваў ад дажджу.
3) Наша праца стала больш прадуктыўнай
З кожным годам мы становімся ўсё больш дасведчанымі. Каманда працуе зладжана і заўсёды можа разлічваць на дапамогу валанцёраў. Усе справы мы робім з вялікай павагай і любоўю да бліжніх. Астатняе – давяраем Нябёсам.
Вялікі дзякуй вам, сябры, што наведалі наш намёт і дзіцячую пляцоўку, дапамаглі, пацешылі размовай, адарылі ўсмешкай, падтрымалі ахвярай і малітвай.
Да новых сустрэч!