Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі перадаў патрабуючым саджанцы
Як толькі восеньскія клопаты на градках заканчваюцца, саджанцы са старанна накрытымі каранямі з’яўляюцца ў руках дачнікаў і сельскіх жыхароў. Як і ў мінулыя сезоны падтрымліваем сем’і, у большасці сваёй, у сельскай мясцовасці, а таксама шматдзетныя, апекунскія і няпоўныя сем'і, пенсіянеры і людзі з інваліднасцю.
Сёлета кожная сям’я, якая звярнулася па дапамогу, атрымае не толькі саджанцы, але яшчэ і насенне агуркоў, памідораў, перцаў, пятрушкі, баклажанаў, цыбулі, радыскі, кабачкоў, фасолі, гароху і г.д.
Геаграфія дапамогі: Шклоў, Івянец, Лагойск, Заслаўе, Маладзечна, Барысаў, Смалявічы, Серабранка, Бялынічы, Багданава. Таксама перадача саджанцаў адбывалася праз нашыя сацыяльныя пункты ў Мінску, Магілёве і Крупках.
Не можа не цешыць тое, што 378 чалавек змогуць абнавіць свой сад і агарод.
Верым, што ўсе перададзеныя расліны адкажуць гаспадарам бадзёрым ростам, выдатным развіццём і багатым ураджаем.
Партнёр праекта: Caritas дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя)