Caritas - сацыяльны партнёр Дома Раства
Дарагія, у гэтым годзе мы сталі сацыяльным партнёрам Дома Раства. Шчыра рады, што паняцце "сацыяльны партнёр" становіцца ў Беларусі зразумелым і запатрабаваным для бізнесу.
Наша місія - дапамагчы наведаць гэтае казачнае месца розным групам дзяцей і дарослых з сацыяльных устаноў Мінска і Мінскай вобласці, незалежна ад іх стану здароўя і сацыяльнага становішча. Для нас гэта вельмі адказна і радасна адначасова!
Маленькія пацыенты РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, пажылыя людзі з абласных і раённых ТЦСАН, дзеці і дарослыя з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця - сёння наша праграма бясплатных наведванняў шчыльна распісана на снежань і студзень і абнаўляецца штодня.
Акрамя інтэрактыўных і забаўляльных зон Дома Раства, у прасторы працуе наша інклюзіўная гульнявая пляцоўка "Рух у радасць", якой кожны дзень карыстаюцца сотні дзяцей з усёй Беларусі.
Першымі гасцямі па нашай сацыяльнай праграме сталі вучні Мінскай спецыяльнай школы-інтэрната № 10, падапечныя Чэрвеньскага дзіцячага пансіяната "Ігуменскі", дзеці з Дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі і РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі.