Caritas - сацыяльны партнёр праекта "НЕБО.РЕКА"

Людзі, якія працуюць з цяжкахворымі падапечнымі кожны дзень сутыкаюцца з вялікімі эмацыйнымі і фізічнымі нагрузкамі. А бацькі асаблівых дзяцей жывуць з такімі нагрузкамі 24/7. Іх праца часта застаецца незаўважанай, але наколькі моцна яна напаўняе жыццё іншых сэнсам і надзеяй!

Нашая сацыяльная місія - падтрымаць тых, хто дапамагае іншым.

Сумесна з Домам Эксперыментальнага Мастацтва мы ўвасабляем у жыццё праект па сацыяльнай перадышцы. Наша мэта - даць магчымасць адпачыць і аднавіць сілы тым, хто мае ў гэтым вялікую патрэбу. І прастора «Небо.Река» - ідэальнае месца для гэтай мэты. На пляцоўцы ў 2000 кв. метраў змясціліся рака, 10-метровы вадаспад, інтэрактыўныя зоны, гіганцкія арэлі, зіплайн(“тарзанка”) і мноства прыгожых раслін.

Кожны аўторак/сераду з 14.00 разам з арганізатарамі мы запрашаем адпачыць і эмацыйна перазагрузіцца бацькам асаблівых дзяцей і работнікам сацыяльных устаноў, якія кожны дзень працуюць з цяжкахворымі людзьмі.

Акрамя гэтага мы падрыхтавалі два маштабных мерапрыемства з майстар-класамі, адно з якіх адбылося 23 красавіка. Яго наведалі 50 чалавек.

IUpxnqGrYh8.jpg
IyL9-TZXgh4.jpg
uIXKTZ8k6OQ.jpg
SiRS_VIoxOA.jpg
0Il0AwKrXIk.jpg
0U8me2Lxcvc.jpg
Дапамагчы