Caritas зноў стаў сацыяльным партнёрам Дома Раства
У 2025 годзе Caritas зноў стаў сацыяльным партнёрам Дома Раства.
Рады, што ідэя супрацоўніцтва бізнесу і дабрачыннасці знаходзіць водгук і становіцца значнай часткай грамадскага жыцця ў Беларусі.
Наша задача - падарыць магчымасць дзецям і дарослым з сацыяльных устаноў дакрануцца да свята, адчуць атмасферу казкі і цяпла. Мы ўпэўнены, што кожны мае права адчуць цуд Калядаў, нягледзячы на стан здароўя і сацыяльныя абставіны.
У снежні мы будзем запрашаць маленькіх пацыентаў з дзіцячага анкалагічнага цэнтра, пажылых людзей з абласных і раённых цэнтраў, дзяцей і дарослых з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Праграма бясплатных наведванняў актыўна папаўняецца і стартуе ўжо з 9 снежня.
Спадзяемся, што кожны візіт стане крыніцай радасці і светлых эмоцый.

















.jpg)