Дапамагаем збіраць дзяцей у школу
Да пачатку новага навучальнага года засталося некалькі дзён. Бацькі закупляюць канцылярыю і новую форму, абмяркоўваюць бюджэт на пакупку кветак і падарункаў.
Мы таксама рыхтуемся! Бо гэта выдатная нагода парадаваць нашы падапечныя сем’і: тыя, дзеці якіх знаходзяцца на рэабілітацыі ў нашым цэнтры св. Лукі, і тыя, чые дзеці пасля выхаду ў рэмісію вярнуліся дадому некалькі гадоў таму. Не забыліся і пра шматдзетныя і прыёмныя сем’і!
Сабраць дзяцей ў школу - справа клопатная! І як выдатна, калі ёсць сябры, якія табе ў гэтым дапамогуць!
Выдатны прыклад такой дружбы - кампанія VINO&VINO, супрацоўнікі якой дадаткова да школьных набораў падрыхтавалі для дзяцей яшчэ і смачныя пачастункі. А што? Мозгу сапраўды не пашкодзіць пару плітак шакаладу перад новым навучальным годам.
Нашы дзеці вельмі радыя такім знакам увагі - паглядзіце, з якім настроем нас сустракалі!
Мы таксама шчыра дзякуем кожнаму з вас! Любая ваша фінансавая дапамога дапамагае нам падтрымліваць тых, хто мае ў гэтым патрэбу.