Для валанцёраў парафіяльных груп «Карытас» адбыўся адукацыйны трэнінг

Сустрэчу на тэму «Самакаштоўнасць як унутраная апора» правяла вопытны ментар-коўч Марына Асташынская-Палянскіх.

Каб эфектыўна дапамагаць і пазбягаць выгарання, важна самому мець моцную ўнутраную апору. Таму гэты дзень цалкам прысвяцілі самапазнанню, пошуку рэсурсаў і аднаўленню душэўных сіл. Праграму трэнінгу пабудавалі на хрысціянскім прынцыпе: каштоўнасць чалавека не ў справах ці дасягненнях, а ў тым, што ён — унікальнае і любімае Божае стварэнне.

2.jpg
11.jpg

Праз практычныя заданні кожны змог па-новаму паглядзець на свае таленты і жыццёвыя мэты. Валанцёры працавалі з эфектыўнымі інструментамі самапазнання: «Акно Джохары» і мадэль дабрабыту «PERMA». Таксама даследавалі аспекты асобы, вучыліся выяўляць унутраныя фактары шчасця і гармоніі.

10.jpg
6.jpg

Мы дзякуем Марыне за цудоўную сустрэчу і кожнаму валанцёру — за адвагу ісці шляхам унутранага росту, каб станавіцца яшчэ мацнейшай апорай для тых, хто патрэбуе падтрымкі.

Калі вы таксама хочаце дапамагаць і развівацца — далучайцеся да нашай каманды!

15.jpg



Дапамагчы