Доўгачаканыя лісты: калі нават некалькі слоў саграваюць сэрцы

Людзям, якія жывуць у аддзяленнях сястрынскага догляду і дамах састарэлых, шмат гадоў не прыходзяць лісты, дзе на канверце стаялі б іх імя і прозвішча. «Я таксама гадамі не атрымліваю лістоў!» - падумаеце вы, але... Давайце шчыра! Колькі паведамленняў у сацыяльных сетках і месэнджарах вы атрымліваеце за дзень?
Падпісаць паштоўку - гэта просты спосаб даць пажылому чалавеку магчымасць адчуць сябе патрэбнымі і важнымі для кагосьці, і нашы валанцёры парафіяльных "Карытас" мелі цудоўную магчымасць гэта зрабіць.
Акрамя новага цёплага адзення і абутку, сродкаў асабістай гігіены і салодкіх пачастункаў, 60 падапечных аддзяленняў кругласутачнага знаходжання і сястрынскага догляду ў Крупках і Беразіно атрымалі асабістыя словы увагі да сябе
Як адрэагавалі на гэта адрасаты? Для их менавіта гэтыя віншаванні сталі галоўным падарункам! Хтосьці схаваў паштоўку пад падушку, каб у цішыні перачытваць кожны дзень, а хтосьці наадварот ганарліва паклаў на тумбу, каб усё бачылі - ГЭТА ДЛЯ МЯНЕ!
Няхай кожны атрымае такую паштоўку. З добрымі словамі, пажаданнямі аптымізму, здароўя і бадзёрасці. Пра гэтыя словы людзі грэюцца, у іх чэрпаюць сілы на 2024 год. У іх бачаць доказ, што нехта памятае пра іх. Што яны нам патрэбны.

1.jpg
2.jpg
6.jpg
7.jpg
Дапамагчы