Дом Раства. Падводзім вынікі

Сябры, у гэтым годзе мы сталі сацыяльным партнёрам "Дома Раства" ў Мінску. Перад намі стаяла добрая і важная місія - дапамагчы наведаць гэтае цудоўнае месца розным групам дзяцей і дарослым з сацыяльных устаноў Беларусі.

Падчас працы мы запрасілі і душэўна прынялі амаль 700 дзяцей і дарослых болей чым з 40 сацыяльных устаноў нашай краіны. Акунуцца ў атмасферу сапраўднай казкі змаглі дзеці-сіроты, прыёмныя і шматдзетныя сем'і, маленькія пацыенты дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, дзеці і дарослыя з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. А запрашэнне бабуль і дзядуляў растапіла сэрцы кожнага наведвальніка!

a6x-Ep1sQwI.jpg
4CcnIuGCr7M.jpg

Акрамя гэтага ў "Доме Раства" працавала наша інклюзіўная гульнявая пляцоўка, якой кожны дзень карысталіся сотні дзяцей з усёй Беларусі.

5.jpg
DSC04206.jpg

Дзякуем арганізатарам "Дома Раства" за аказаны давер да нашай арганізацыі і магчымасць працаваць з выдатнай камандай.

Асобнае ДЗЯКУЙ нашым дарагім валанцёрам "Карытас" парафій Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску і касцёла св. Казіміра ў Маладзечна, якія прыклалі вялікія намаганні і адказна падышлі да арганізацыі сустрэч з нашымі гасцямі. Спадзяемся, што чараўніцтва Калядаў прынесла радасць і цеплыню усім ўдзельнікам.

Кожны дзень нагадваў усім нам аб тым, як важна верыць у цуды.

3.jpg
_v6i_qvkKqs.jpg
Ts4Z0TZTvmI.jpg
vQWZx2jHUNc.jpg
Дапамагчы