Хвароба не зможа перашкодзіць святу і радасці

Учора дзеці і бацькі адчулі атмасферу навагодняй казкі. Акрамя падапечных нашага рэабілітацыйнага цэнтра, мы запрасілі маленькіх гасцей з РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі і SOS дзіцячай вёскі.
Вера ў цуды, радасць і калядны настрой змаглі адцягнуць увагу дзяцей і бацькоў ад цяжкага лячэння. А яшчэ даказаць: для сапраўднай казкі няма перашкод, яна можа прыйсці куды заўгодна. Нават у Дзіцячы цэнтр св. Лукі.
Дзякуем цудоўным аніматарам студыі "Каравай", якія падарылі сапраўдную святочную атмасферу.
І куды ж без падарункаў - гэта заўсёды здзіўленне і захапленне для дзяцей, а гэта вялікая падтрымка падчас барацьбы з хваробай. Па добрай традыцыі, дзякуючы Eva's TinyLand , мы можам быць упэўненыя, што пад ёлкай будуць ляжаць самыя жаданыя падарункі, падрыхтаваныя асабіста для кожнага дзіцяці.
І дзякуем кожнаму, хто падтрымлівае нашых падапечных!
Дзелімся з вамі морам эмоцый, якія сталі магчымымі з вашай дапамогай!

DSC01067.jpg
DSC00895.jpg
DSC01195.jpg
DSC01265.jpg
DSC01515.jpg
DSC01677.jpg
DSC01667.jpg

Дапамагчы