Кулінарныя майстар-класы - лепшы рэцэпт для шчасця
![](/upload/medialibrary/a5e/kjum59od2j3zu5mla77mpf5sbeo00nua/DSC09267.jpg)
Лета пакуль з намі і сумаваць выхаванцам Гарадзейскай школы-інтэрната сапраўды не даводзіцца! Наш праект "Дорым прафесію" працягваецца! Добра, калі ў цябе ёсць сябры ў рэстаране "Гараж", бо ў іх сапраўды ёсць рэцэпт вясёлага і карыснага вольнага часу. Нашы юныя кухары зноў надзелі фартухі і галаўныя ўборы, каб прыгатаваць самую смачную піцу сваімі рукамі.
Шоу пачалося! Некаторыя раскочвалі цеста ўжо як сапраўдныя піцамейкеры, іншыя ваявалі з качалкай даўжэй і пакуль спраўляліся не так хутка. Але гэта не важна! Важна, што прагрэс у вучняў сапраўды ёсць!
Адзін з галоўных і лепшых момантаў - афармленне самой піцы! Вось яно - поле для фантазіі! Дзеці па-асабліваму выкладвалі інгрэдыенты, упрыгожвалі, імкнуліся - рабілі цэлыя творы мастацтва. Перад тым, як адправіць піцу ў печ, дзяцей папрасілі прыдумаць назву свайму кулінарнаму шэдэўру, каб потым адшукаць яго, паспрабаваць самому ці забраць з сабой у школу і пачаставаць сяброў.
«Сёння ў дзяцей было кулінарнае свята, – падзялілася ўражаннямі выхавацель Гарадзейскай школы-інтэрната Буглай Лілія, – Назіраючы з боку, наколькі яны былі ўцягнутыя ў працэс, выснову можна зрабіць адно – яны былі шчаслівыя! Дзякуй за запрашэнне!».
![DSC09182.jpg DSC09182.jpg](/upload/medialibrary/0dd/3ybovibz5669b42nic5rwy8w777ajgrm/DSC09182.jpg)
![DSC09267.jpg DSC09267.jpg](/upload/medialibrary/a5e/kjum59od2j3zu5mla77mpf5sbeo00nua/DSC09267.jpg)
![DSC09203.jpg DSC09203.jpg](/upload/medialibrary/077/n13a7ezh8jhzhogvuv2kbcqprezowdxr/DSC09203.jpg)
![DSC09223.jpg DSC09223.jpg](/upload/medialibrary/4f4/hm0jkw3h40yzixoo4blbkdvad3s7v3e8/DSC09223.jpg)