Курачкі ды пеўні: Caritas Мінск дапамагае сельскім жыхарам
Штогод у межах праекта Hope дапамогу атрымліваюць людзі, для якіх гаспадарка — карміліца ўсёй сям’і. Патрабуючым прывозяць птушак, а таксама саджанцы дрэваў і кустоў.
Гадаванцаў раздавалі ў Барысаве, Беразіне, Бялынічах, Дзяржынску, Заслаўі, Івянцы, Касцяневічах, Крупках, Магілёве, у вёсцы Ляскоўка (Мінскі р-н), у Нясвіжы, Смалявічах і Шклове.
Птушак атрымалі шматдзетныя, апякунскія і няпоўныя сем'і, а таксама пенсіянеры і інваліды. Усяго шчаслівымі гаспадарамі птушак сталі 334 чалавекі.