Лета – ідэальны сезон для праекту «Рух у радасць»
Лета – ідэальны сезон для праекту «Рух у радасць». У добрае надвор'е гульнявую пляцоўку можна разгарнуць на свежым паветры, каб даць магчымасць дзецям актыўна правесці час перад тым, як сесці за школьныя парты.
Апошнія два месяцы наша пляцоўка пабывала:
• у дзіцячым садку «Дзіця будучыні» у в. Ляскоўка
• у аздараўленчым лагеры «Янаўшчына»
• у парафіі Св. Міхала Арханёла ў г. Івянец
• двойчы ў Жодзінскім тэрытарыяльным цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва
• тройчы ў парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай ў г. Ракаў
Спадзяемся, што гэта восень яшчэ дасць нам крыху пабыць з дзецьмі на вуліцы, але нашы гульні можна выкарыстоўваць і ў спартыўнай зале.
Негледзячы на адпускную пару, пляцоўка працягвае свой рух у радасць.
Нагадваем, што праект рэалізуецца на бясплатнай аснове. Мы працуем на тэрыторыі Мінскай і Магілёўскай вобласці.
Пляцоўка складаецца з амаль 30 гульняў і падыходзе для дзяцей усіх узростаў з рознымі фізічнымі магчымасцямі.
__
Будзем рады вашым заяўкам. Папярэдняя бронь не пазней чым за два-тры тыдні.
Каардынаты для сувязі:
+37529 324 55 23
Эл. пошта: caritas@caritas-minsk.by