Міласэрнасць не мае межаў: сустрэча з Сястрой Франсуазай Пэці

У Дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр св. Лукі завітала Сястра Франсуаза Пэці — Генеральная настаяцельніца Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля (Парыж).

Акрамя наведвання супольнасці сясцёр у Беларусі і знаёмства з іхнім служэннем, яна знайшла час і для нашай арганізацыі Caritas. Мы пазнаёмілі яе з усімі нашымі дабрачыннымі праектамі. Асаблівую ўвагу надалі сацыяльнай службе «Табіта» — службе дапамогі ляжачым хворым у даме. Тут ужо 7 гадоў з кліентамі працуе наша с. Барбара з Кангрэгацыі Сясцёр Міласэрнасці Святога Вінцэнта дэ Поля ў Беларусі.

Таксама мы паказалі наш Дзіцячы цэнтр, дзе жывуць і праходзяць рэабілітацыю дзеці з анкалагічнымі захворваннямі.

Такія сустрэчы нагадваюць: міласэрнасць не мае межаў і праяўляецца на адной мове — мове сэрца. Дзякуй, Сястра Франсуаза, за Вашую ўвагу і сэрца.

вапвпва.jpg
вавыпввпа.jpg
впавпвап.jpg
вппвапвп.jpg
впавп.jpg




Дапамагчы