На тэрыторыі цэнтра св. Лукі прайшоў адпачынак для людзей з інваліднасцю на вазках

Зімовыя вакацыі даўно скончыліся, а падтрымка нашых падапечных застаецца нязменнай.
На тэрыторыі нашага цэнтра св. Лукі ў доме з безбар'ерным асяроддзем мы арганізавалі першы ў гэтым годзе адпачынак для нашых сяброў на вазках, дзе праводзілі час у файнай кампаніі.

SB155suhDag.jpg

І на гэты раз творчых выступленняў было два! Першае - ад цудоўнай Дар'і Лукінай і яе незвычайна таленавітых сабак. Дарэчы, калі вы яшчэ не знаёмыя з творчасцю гэтай чацвераногай супольнасці - шчыра рэкамендуем. І другое - ад саміх удзельнікаў адпачынку. Разам з валанцерамі яны падрыхтавалі спектакль, і самі ж у ім ігралі! 

ubRSiooBr5w.jpg
fwOViySEul4.jpg

Усё гэта немагчыма было здзейсніць без валанцёрскай падтрымкі. Дзякуй, дарагія!
І мы заўседы рады новым сябрам і памочнікам!

2BjNM5lum44.jpg
2jJVJdqL6-Q.jpg
9eAsn9be004.jpg
cRCL2q0haUc.jpg
Дапамагчы