Наша дзейнасць

  1. Дапамога хворым і цяжкахворым людзям у доме (сацыяльная служба "Табіта")

    З 2018 года года мы стварылі сацыяльную службу, якая хутка рэагуе на патрэбы хворых і іх сем'яў.

    Чым мы можам забяспечыць кліента дома?

    1) Фізічная дапамога: аказанне дапамогі ў перамяшчэнні па доме і на вуліцы, замене бялізны, перапрананні, змене пасцельнай бялізны, прыёме ежы.

    2) Выкананне санітарна-гігіенічных працэдур: мыццё, чыстка зубоў, прычосванне, замена падгузнікаў.

    3) Сацыяльная і псіхалагічная дапамога: размовы з кліентамі, актыўнае слуханне, суправаджэнне асобаў, якія паміраюць, магчымасць матэрыяльнай дапамогі (ежа, адзенне).

    4) Духоўная дапамога: супольная малітва з жадаючымі і запрашэнне духоўнай асобы (розных канфесій).

    Што мы не зможам рабіць:
    • Даглядаць штодня;
    • Аказваць дапамогу ноччу;
    • Аказваць дапамогу некалькі дзён запа


    +375 44 708 28 40

    Эл. пошта: tabita@caritas-minsk.by (для Людмілы Платавай)

    Чаму гэта важна

    • Інваліды і цяжкахворыя людзі маюць патрэбу знаходзіцца ў звыклым для іх асяроддзі і мець годную якасць жыцця.
    • Людзі, якія даглядаюць сваіх блізкіх, асабліва напачатку, патрабуюць ведаў, як забяспечыць гігіену ляжачых хворых, якія дапаможныя сродкі магчыма выкарыстоўваць, як арганізаваць апеку.
    • Людзі, якія напрацягу доўгага часу даглядаюць сваіх блізкіх і маюць патрэбу ў адпачынку.
    • Адзінокія людзі, якія увесь час знаходзяцца дома, маюць патрэбу камунікацый.

    Падтрымаць сацыяльную службу “Табіта” (это должна быть гиперссылка на вкладку “Дапамагчы”)

  2. Сацыяльныя пункты

    Сацыяльны пункт – месца, дзе могуць атрымаць дапамогу людзі, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі па прычыне хваробы, страты блізкага чалавека, сямейных праблем, інваліднасці, беднасці.

    Якую дапамогу можна атрымаць:

    - кансультацыю па афармленні дакументаў на льготы;

    - інфармацыю па арганізацыях, якія аказваюць сацыяльную, медыцынскую, юрыдычную і інш. віды дапамогі.

    - матэрыяльную дапамогу (у выглядзе адзення, абутку, прадуктаў харчавання і інш.);

    Сацыяльны пункт у Мінску:

    +375 29 312 99 29

    сonsult.minsk@caritas-minsk.by

    вул. Серафімовіча,19

    будынак Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтр


    Сацыяльны пункт у Магілёве:

    +375 29 312 97 61

    consult.mahiliou@caritas-minsk.by

    вул. Камсамольская,4

    Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.

  3. Дапамагаем бяздомным

    З 2017 года мы супрацоўнічаем з Домам начнога знаходжання па вул. Ваўпшасава, 2 – адзінай ў Мінску ўстановай, дзе людзі без пастаяннага месца жыхарства могуць заначаваць, прыняць душ і змяніць бялізну. Будынак можа прыняць да 92 чалавек. Найбольшая напаўняльнасць у халодныя перыяды года — восень і зіма.

    Чым мы забяспечваем кліентаў Дома начнога знаходжання?

    1) Штодзеннае гарачае харчаванне.
    2) Па неабходнасці – бялізнай, адзеннем, сродкамі гігіены і індывідуальнай абароны.
    3) Паслугі цырульніка.
    4) Духоўная падтрымка,…

    Чаму гэта важна

    Кожны чалавек, незалежна ад жыццёвай сітуацыі, заслугоўвае годных умоў жыцця і адносін да сябе. Мы не можам змяніць жыццёвую сітуацыю, аднак мы у сілах даць хаця б неабходны мінімум

    Падтрымаць бяздомных (это должна быть гиперссылка на вкладку “Дапамагчы”)

  4. Распаўсюджваем веды ў сферы



Дапамагчы