Натхняем дзяцей у праекце «Дорым прафесію»
Улетку хлопчыкі і дзяўчынкі могуць адцягнуцца ад строгага навучальнага працэсу і звярнуць увагу на свет вакол сябе, насыціцца ўражаннямі, пафантазіраваць, у тым ліку і аб будучай прафесіі.
Каб разнастаіць канікулы падапечных Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната, каманда Caritas Minsk арганізавала дзве экскурсіі: у дылерскі цэнтр Volkswagen і на склад анлайн-гіпермаркета "21 век".
1) Дылерскі цэнтр Volkswagen
Супрацоўнікі былі радыя бачыць маленькіх гасцей. Разам з дзецьмі яны правялі тэхнічны агляд аўтамабіля, паспрабавалі сябе ў ролі каларыста аўто і сталі сведкамі сапраўднага цуду кузаўнога рамонту. Аказваецца ўвагнутасць на аўто можа знікнуць за некалькі хвілін – ведаць бы сакрэт.
Дзеці з радасцю ўхапіліся за магчымасць агледзець аўтамабілі знутры, пасядзець на месцы вадзіцеля і крыху «паруліць».
2) Склад анлайн-гіпермаркета «21 век»
Адзін з самых буйных лагістычных цэнтраў Беларусі ўразіў дзяцей сваімі маштабамі. Для бяспекі гасцям выдалі каскі і камізэлькі — абавязковы дрэс-код. Дзеці ўбачылі, што работнікі склада — гэта не нейкія незразумелыя людзі, якія цягаюць скрыні. Тут працуюць крутыя хлопцы і дзяўчыны, якія ўмеюць карыстацца самаходнымі вазкамі, вышыннымі штабелерамі і іншым абсталяваннем. Дзеці прайшліся па кожным паверсе, паглядзелі, як ажыццяўляецца праца з таварам, як разгружаецца машына.
Дзень быў доўгі, таму паміж экскурсіямі мы зазірнулі да нашых старых сяброў і надзейных партнёраў у KFC. Дзецям падарылі налепкі і раздалі размаўлёйкі, каб яны не гублялі час, пакуль гатуецца ежа. Абслужылі якасна і хутка. Дзецям было вельмі смачна.
У праекце «Дорым прафесію» мы імкнемся падтрымаць дзяцей у жаданні даследаваць гэты свет і даведвацца аб розных прафесіях. Жадаем, каб мары нашых маленькіх непаседаў выконваліся на 100%.
Дзякуй нашым партнёрам за гэты карысны вопыт для падрастаючага пакалення.