Навагоднія цуды ад Сацыяльнай службы "Табіта": цеплыня і клопат для тых, хто мае патрэбу ў гэтым больш за ўсё

Свята Божага Нараджэння і Новы год – час цудаў, сямейных сустрэч і радасных момантаў, аднак для многіх цяжкахворых людзей, прыкаваных да ложка, гэтая атмасфера свята застаецца не зусім даступнай. Менавіта для такіх людзей, для тых, хто мае патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе, працуе сацыяльная служба "Табіта", якая даруе ім часцінку цеплыні і надзеі, нават у самыя складаныя часы.

Супрацоўнікі не толькі выконваюць свае прафесійныя абавязкі, але і становяцца сапраўднымі сябрамі для падапечных, уважліва ўнікаюць у іх праблемы і імкнуцца аказаць максімальна магчымую падтрымку. Кожны адчувае клопат і ўвагу не толькі як кліент, але і як ЧАЛАВЕК.
Добрай традыцыяй сталі калядныя і навагоднія віншаванні для кожнага падапечнага. І у гэтым годзе святочны настрой мы падзялілі з больш чым 45 нашымі кліентамі.
Дзейнасць "Табіты" - яркі прыклад таго, што кожны з нас можа зрабіць свет крышачку лепшым.



