Не забываем падтрымліваць самых маленькіх
Сацыяльны праект "Good start" — дапамога для тых сем'яў, якія пасля нараджэння дзіцяці часта застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі.
З 2020 года мы фармуем BABY наборы для прыёмных, няпоўных, шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, якія выхоўваюць немаўля ва ўзросце да году.
Што ўваходзіць у дзіцячы набор?
Пялёнкі, пюрэшкі, вільготныя сурвэткі, пасцельная бялізна, сродкі гігіены, дзіцячае харчаванне, памперсы і г.д.
Як фармуюцца спісы сем'яў?
Па пісьмовых зваротах ад фізічных асоб, сацыяльных устаноў, грамадскіх арганізацый, парафій Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
За мінулы год у нас была магчымасць дапамагчы больш чым за 500 сем'ям, а ў гэтым годзе плануем забяспечыць каля 800 такімі наборамі.
Падкрэслім, што менавіта дзякуючы падтрымцы Caritas дыяцэзіі Лінц (Аўстрыя) у нас атрымліваецца падтрымаць такую колькасць людзей.