Новы этап развіцця: праграма SELBA
Мы распачалі новае комплекснае навучанне для валанцёраў Caritas і спецыялістаў сацыяльных устаноў Мінска і Віцебска па спецыяльнай праграме SELBA, распрацаванай для тых, хто дапамагае або працуе з пажылымі людзьмі.

Увесь адукацыйны працэс арганізаваны ў рамках пяці навучальных блокаў, кожнаму з якіх прысвечана асобная сустрэча. Усяго запланавана правядзенне чатырох наступных сесій з запрашэннем прафесійных трэнераў. Двухдзённы трэнінг онлайн для 26 удзельнікаў правяла Дагмар Паперніш, вядомы спецыяліст па працы з пажылымі людзьмі ў Аўстрыі.

На занятках мы выконвалі практычныя заданні, накіраваныя на развіццё фізічнай актыўнасці, дробнай маторыкі і каардынацыі руха, працавалі ў камандах і прадстаўлялі вынікі сваёй працы. Сам семінар прайшоў на высокім узроўні, і мы ўпэўненыя, што такое навучанне здольна даць станоўчыя вынікі, і нашыя будучыя трэнеры змогуць эфектыўна перадаваць атрыманыя веды іншым людзям.


















.jpg)