Падарункі ад Прэзідэнта Беларусі атрымалі дзеці ў Дабрачынным сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры св. Лукі
Падарункі дзецям ад Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі напярэдадні свята Божага Нараджэння перадаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.
У рамках мерапрыемства арцыбіскуп павіншаваў падапечных цэнтра з надыходзячымі святамі:
— Хрыстус прыйшоў у гэты свет і спазнаў холад пячоры і нястачы. Нягледзячы на гэта, Ён нараджаецца і ўваходзіць у наша жыццё, вучыць пераадольваць цяжкасці. Таму ў дні Божага Нараджэння стараемся быць побач з людзьмі. Як казала Маці Тэрэза з Калькуты, Хрыстус нараджаецца там, дзе дабрыня і дапамога. Дзякуючы дзяржаве і яе апецы над кожным чалавекам у сацыяльным-рэабілітацыйным цэнтры зараз адбываецца свята Божага Нараджэння, бо дорым дзецям цяплыню і ўвагу.
Кожны год паслугамі Дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі карыстаюцца каля 100 сем'яў, а адначасова размясціцца ў нас могуць 19 сем'яў у камфортных умовах.
З пачатку 2024 года паслугамі цэнтра св. Лукі скарысталася ўжо 120 сем'яў.