Парафіяльны «Карытас» пры Парафіі св.Казіміра ў Маладзечне адзначыў дзень нараджэння
Такое маладое, а ўжо такое плённае падраздзяленне: за адзін год каманда супрацоўнікаў і валанцёраў пад кіраўніцтвам бр. Андрэя Жылевіча OFMCap зрабілі немагчымае. На сённяшні дзень пры парафіі св. Казіміра праца вядзецца па 8 напрамках:
1. Гуманітарная дапамога патрабуючым
2. Сацыяльная дапамога адзінокім, інвалідам і іх апекунам
3. Арт-тэрапія
4. Псіхалагічная дапамога
5. Арганізацыя акцый ў падтрымку дзяцей-сірот, хворых, пажылых людзей
6. Кансультатыўная дапамога бацькам дзяцей-аўтыстаў
7. Фізкульт-зарадка для людзей 60+
8. Дапамога людзям, якія маюць залежнасць ад алкаголю
Акрамя гэтага пры парафіі працуе Пункт узаемнай дапамогі. Маладзечанцы раздаюць па чацвергах рэчы дарма. Людзі могуць пакінуць альбо ўзяць адзенне і абутак для ўсёй сям'і.
Віншуем усіх, хто займаецца развіццём парафіяльнага «Карытас» у Маладзечне. Жадаем вам больш актыўных удзельнікаў, паспяховай рэалізацыі планаў і Божага бласлаўленння ва усіх справах.
Парафіяльны «Карытас» – гэта магчымасць для супольнасці арганізавана дапамагаць людзям і такім чынам даваць сведчанне хрысціянскай любові. Спадзяемся, што прыклад маладзечанскай суполкі натхніць і іншыя парафіі.