Прадуктовыя падарункі ад кампаніі VINO&VINO

Дабрачыннасць - гэта выбар, які мы робім кожны дзень. Не існуе маленькай дапамогі - ці яна ёсць, ці яе няма.

Мы шчаслівыя, бо разам з намі па жыцці заўсёды крочаць людзі, дапамагаюць, з'яўляюцца апорай для іншых, падтрымліваюць ўсіх, каму складаней пераадолець "цёмныя" часы!

Дзякуючы гэтым людзям мы плануем і рэалізуем сацыяльныя праекты, накіраваныя на дапамогу патрабуючым і забеспячэнне для іх пэўнай якасці жыцця.

Так побач з намі ўжо не адзін год кампанія VINO&VINO. Сёння дзякуем ім за карысныя прадуктовыя падарункі для нашых падапечных Дзіцячага рэабілітацыйнага Цэнтра св. Лукі. Таксама шчыра дзякуем кожнаму з Вас, усім тым, хто ў гэтыя няпростыя часы застаецца з намі. Толькі дзякуючы вашай падтрымцы мы працягваем быць карыснымі іншым.


DSC05468.jpg
-exaYuesJRg.jpg
DSC05500.jpg
DSC05458.jpg

Дапамагчы