Праект "HOPE": падводзім вынікі

Завершаны чарговы сезон нашага дабрачыннага праекта "HOPE", які вось ужо сёмы год аказвае дапамогу людзям у сельскай мясцовасці. У рамках праекта мы перадалі 3150 курэй-нясушак і 350 пеўняў пенсіянерам, шматдзетным і прыёмным сем'ям, людзям з інваліднасцю. Атрымальнікі падавалі заяўкі загадзя - як правіла, за месяц да пачатку праекта, а многія рабілі гэта яшчэ раней: за два-тры месяцы ці нават за паўгода. Такі падыход дазваляе нам не толькі ўлічваць рэальныя патрэбы, але і забяспечыць дакладную арганізацыю - ад закупкі неабходнай колькасці птушак да лагістыкі.

DSC09427-2.jpg

‍Агулам дапамогу атрымалі 350 сем'яў у Мінскай і Магілёўскай абласцях: Маладзечна, Ляскоўка, Дзяржынск, Стоўбцы, Нясвіж, Магілёў, Бялынічы, Крупкі, Барысаў, Смалявічы і Лагойск.

Асаблівасць праекта - гэта прытрымліванне вядомага прынцыпу: "Дайце чалавеку рыбу - накарміце яго на дзень, навучыце лавіць рыбу - забяспечце ежай назаўжды". Менавіта такая філасофія робіць нашу ініцыятыву адметнай і запатрабаванай, умацоўваючы ў вяскоўцаў пачуццё стабільнасці і надзеі на лепшую будучыню.

18.jpg
13.jpg
10.jpg
9.jpg
3.jpg
Дапамагчы