Праект «Табіта» пашыраецца: з'явілася новая паслуга
Блытаныя думкі, дрэнная памяць, праблемы з увагай — усё гэта можа быць прыкметамі дэменцыі. Родным такі дыягназ цяжка прыняць, паколькі ён фактычна разбурае асобу. Учора гэта быў нармальны чалавек, а сёння...
У рамках праекту «Табіта» мы запускаем новую паслугу па дапамозе людзям з дэменцыяй. Калі ваш сваяк ці знаёмы паводзіць сябе дзіўна, стаў разгубленым, падазроным ці агрэсіўным — не ігнаруйце гэтыя змены. Менавіта ад вас залежыць якасць жыцця бліжняга.
Як выглядае новая паслуга?
Мы прапануем комплекс заняткаў, накіраваных на падтрыманне разумовых здольнасцяў, фізічнай і сацыяльнай актыўнасці людзей з дэменцыяй.
Якая карысць?
Такія заняткі не даюць хворым згубіць пачуццё ўласнай годнасці, надаюць сэнс іх жыццю, пазбаўляюць ад пачуцця адзіноты і непатрэбнасці.
Сустрэчы будзе праводзіць наш спецыяліст з выездам на дом.
Патэлефануйце, калі вас цікавіць гэта паслуга.
+37544 708 28 40, Людміла