Прайшла нашая традыцыйная Аплатковая сустрэча

Амаль 30 супрацоўнікаў сабраліся ў Ляскоўцы, каб правесці гэты зімовы дзень разам.

DSC09490.jpg
Сустрэча пачалася са Святой Імшы ў капліцы.
Пасля супрацоўнікі абмяркоўвалі розныя пытанні наконт дзейнасці, падводзілі вынікі году, проста праводзілі час разам, і канешне ж, дзяліліся аплаткам.

DSC09609.jpg
Мы перакананыя ў тым, што па-сапраўднаму добрых вынікаў можна дасягнуць толькі тады, калі кожны з нас гарыць місіяй праекту.
І только згуртаваны калектыў можа лёгка спраўляцца з крызіснымі сітуацыямі, актывізуючы свае рэсурсы.
Шчаслівыя назіраць, як з кожным годам расцём у гэтым напрамку.

DSC09587.jpg
Дапамагчы