Прайшоў 5‑ы модуль навучання па праекту «Якаснае жыццё з дэменцыяй»
Прайшоў 5‑ы модуль навучання па праекту «Якаснае жыццё з дэменцыяй» — для супрацоўнікаў сацыяльных устаноў Мінска-Магілёўскай вобласці.
У Мінску і Магілёве заняткі праводзіў Марко Маміч з Аўстрыі — кансультант у сферы аховы здароўя і сацыяльнай дапамогі, кіраўнік службаў сястрынскага і медыцынскага догляду. Праграма ўключала тэорыю і насычаную практычную частку: разбор рэальных кейсаў, навучальныя відэа і практыкаванні.

Што праходзілі?
• Асаблівасці дэменцыі — прыкметы, паводніцкія і эмацыйныя праявы.
• Трэніроўка памяці — практычныя метады і гульні для стымуляцыі кагнітыўных функцый, адаптацыя пад розныя ступені парушэнняў.
• Камунікацыя з падапечнымі — простая, паважлівая мова, валідацыя эмоцый і метады зніжэння напружання.
• Трэніроўкі рухомасці — бяспечныя заняткі для захавання мабільнасці і каардынацыі, практыкаванні кліентаў з дэменцыяй.
• Музыкатэрапія — сесіі і практыкаванні для паляпшэння настрою, актывацыі памяці і ўмацавання сувязі паміж спецыялістам і падапечным.
Нашы слухачы атрымалі гатовыя практычныя алгарытмы і практыкаванні, упэўненасць у прымяненні методык і інструментаў для індывідуальнага суправаджэння людзей з дэменцыяй. Гэтыя веды дапамогуць не толькі павышаць прафесійны ўзровень, але і фарміраваць больш уважлівае і чалавечнае стаўленне да старэйшага пакалення.


















.jpg)