Адпачынак для людзей з інваліднасцю на вазках

Адпачынак для людзей з інваліднасцю на вазках

На базе Дзіцячага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі

Для нашых дарослых падапечных з інваліднасцю адпачынак — гэта не мара, а рэгулярная і вельмі жаданая традыцыя.

На базе Цэнтра св. Лукі мы стварылі прастору, дзе камфортны адпачынак даступны кожнаму. У адным з гасцявых домікаў прадумана ўсё да дробязяў: тут лёгка і свабодна могуць перасоўвацца людзі на інвалідных вазках. Прасторныя зоны адпачынку, зручныя пандусы і спецыяльныя прыстасаванні робяць знаходжанне па-сапраўднаму ўтульным.

Чым мы займаемся?

Разам мы адкрываем новае:
— удзельнічаем у майстар-класах і пазнавальных экскурсіях,
— наведваем музеі і гуляем па горадзе,
— ладзім вясёлыя вулічныя пікнікі.

Каб кожны атрымаў максімум клопату і ўвагі, мы прымаем групы да 15 чалавек. Гэта наш фармат душэўнага адпачынку ў коле сяброў.

DSC01821.jpg





Дапамагчы