Дабрачынны праект “Дорым прафесію”

Дабрачынны праект “Дорым прафесію”

На базе Гарадзейскай школы-інтэрната

Праект «Дорым прафесію» - гэта буйны доўгатэрміновы праект па прафарыентацыі дзяцей Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната.
Выхаванцы ўстановы - гэта дзеці з псіхафізічнай недастатковасцю, якія не могуць быць прафпрыдатны па ўсіх спецыяльнасцях. У школе абсталявана два спецыялізаваных класа, дзе ў дзяцей ёсць годныя ўмовы навучацца па прафесіях швачка (дзяўчынкі) і сталяр (хлопчыкі). Аднак навучанне па такіх прафесіях, як «садоўнік / гароднінавод / работнік Зелянбуда», на жаль, ажыццяўлялася без профільнага абсталяванага класа, без патрабаванага інвентара і цяпліцы для круглагоднай працы.

Разам з педагогамі ўстановы мы стварылі неабходныя ўмовы і дапамаглі арганізаваць працэс навучання дзяцей з псіхафізічнай недастатковасцю па прафесіях «садоўнік / гароднінавод / работнік зелянбуда».

Этапы рэалізацыі праекта:

- Зрабілі касметычны рамонт кабінета для навучання, закупілі новую мэблю, працоўны інвентар і спецадзенне;
- Зрабілі рамонт цяпліцы для круглагоднай працы, пасадзілі новы сад на тэрыторыі школы;
- Працягваем арганізоўваць мноства майстар-класаў і экскурсій для дзяцей па прафесіях як на тэрыторыі школы, так і за яе межамі (дадаткова да навучання),
- Сумесна з педагогамі школы зрабілі выдавецтва школьнай вучэбнай літаратуры па профілю.

Спонсары праекта:
Дабрачыннае таварыства "Карытас" (Мінск)
Кампанія "Ф-АВТО"
KFC (Беларусь, ООО "КреативФудС-восток")  

Дапамагчы